Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

У верасні — юбілейны Фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка»

лук

Ужо саракавы раз хары з усяго свету выступяць у Польшчы. Фестываль царкоўнай музыкі — першы такі і найбуйнейшы, і найболей прэстыжны фестываль царкоўнай музыкі. Ладзіцца ён штогод з 1982 года. Сёлета пройдзе ў Беластоцкай оперы і філармоніі з 21 па 26 верасня. Павінны выступіць на ім 30 хароў з 18 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі.

У 2003-2020 гадах мастацкае шэфства над фестывалем трымаў маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі, творчасць якога часта натхнялася царкоўнай музыкай. У 2000 г. ганаровы патранат прыняў Прэзідэнт Рэспублікі Польшча. На працягу многіх гадоў патранат над фестывалем трымае таксама Польскі саюз кампазітараў.

— Столькі хароў атрымалі права на ўдзел у фестывалі, усе яны хочуць прыехаць, але колькі іх на самой справе прыедзе, будзе залежаць ад умоў пандэміі ў верасні; хароў можа быць менш, але і больш, — адзначылі арганізатары.

Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка» праходзіць ужо каля дваццаці гадоў у Беластоку ў Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлесьнай, але пачаўся ён у Гайнаўцы, якая дагэтуль застаецца ў назве мерапрыемства. На яго месцы ў Гайнаўцы працягваецца арганізавацца міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», якому патрануе Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Мерапрыемства таксама запланавана на верасень.

Саракавы фестываль «Гайнаўка» ў Беластоку пачнецца 21 верасня інаўгурацыйным канцэртам «Музычныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF