Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Муралы Міраслава Здрайкоўскага на Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У пачатку ліпеня наш мастак Міраслаў Здрайкоўскі з Беластока закончыў маляваць свой другі мурал на будынку Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнайцы, з якім здаўна супрацоўнічае. Першы, інспіраваны беларускім традыцыйным узорам вышытым на кашулі, намаляваў у мінулым годзе. Другі мурал у выглядзе беларускага ручніка Міраслаў Здрайкоўскі выканаў на белмузейнай вышцы. Цяпер ручнік з’яўляецца лейтматывам яго творчасці. Абодва муралы красуюцца ў цэнтры Гайнаўкі. Напамінаюць яны пра нашы беларускія традыцыі, сведчаць аб беларускім характары белмузея і ўводзяць беларускія ўзоры ў сучаснае мастацтва.

— Я ўжо раней прапанаваў дырэктару белмузея Тамашу Ціханюку змясціць беларускія ўзоры на сцягах і стэндах у музейнай прасторы, а атрымалася, што намаляваў я ўзор на сценах музейнага будынка. Ранейшы беларускі ўзор на музеі быў зроблены з керамічных плітак мастакамі з Беларусі. Пліткі сталі адвальвацца і дырэктар белмузея запрапанаваў намаляваць на тынку ля ўваходных дзвярэй беларускі ўзор. Беларускія народныя ўзоры я шукаю ў розных крыніцах — на народнай вопратцы, ручніках, у інтэрнэце, у кніжках, прысвечаных беларускаму арнаменту. Найбольш падыходзіў мне адзін з узораў на кашулі, якая захоўваецца ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах. Узор гэты характэрны нашаму рэгіёну, Падляшшу. Узяў я з кашулі адну клетку модуля, а цэлы ўзор гэта ўжо мая аўтарская распрацоўка. Бачны здалёк узор (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF