Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Злачынная дыктатура

Яўген ВАПА

Тыдзень таму назад у гэтым месцы ўзгадваў я пра акцыю салідарнасці з беларускімі журналістамі ў Беластоку. Але мінулы тыдзень таксама прынёс жахлівую ленту навін з Беларусі наконт арыштаваных і затрыманых журналістаў, праваабаронцаў і звычайных беларускіх патрыётаў. Сярод іх многа нашых сяброў, якія заступаліся публічна за «Ніву», калі знаходзілася яна пад беспадстаўнымі абвінавачаннямі. Мы гэта памятаем і Вас, абаронцаў Беларусі, не забудзем. Дзякуем за Ваш гераізм і адданасць беларускай справе. А цяпер на духоўнай Бацькаўшчыне «судовыя» дыктатарскія канвееры працуюць па поўнай праграме, абвяшчаючы толькі за пракурорскімі патрабаваннямі чарговыя гады турмы і зняволення. Ці ў такой рэчаіснасці хочуць жыць прыхільнікі лукашэнкаўскай дыктатуры сярод нашай беларускай меншасці?

Вось для ўсіх лукашэнкаўцаў прапаную выказванні для Радыё Рацыя неаднаразова арыштаванага, таксама і на апошнім тыдні Анатоля Лябедзькі, чалавека, які знаходзіўся ў камандзе Аляксандра Лукашэнкі, што прывяла яго да ўлады, а потым перайшоў да апазіцыі да дыктатара:

«Гэткі подых 37-га года і гэта не перабольшванне. Доўгі час казалі, што нельга ўступіць двойчы ў адну і тую ж ваду і ў адзін і той жа час. Але Беларусь — якраз прыклад таго, што можна, на вялікі жаль. Тое, што адбываецца, — гэта зачыстка нават не палітычнай прасторы, а прасторы чалавечай, гуманітарнай, культурнай. Грамадзянская супольнасць — гэта тое, на чым трымаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF