Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Зачыстка і ачышчэнне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінулыя дзесяць дзён увойдуць у летапіс найноўшай гісторыі Беларусі як чорная дэкада «зачысткі». Менавіта такім тэрмінам акрэсліла ўлада працэс фактычнай ліквідацыі недзяржаўных арганізацый і жорсткіх рэпрэсій супраць незалежных журналістаў і грамадска-культурных лідараў. Тэрмін не новы, ён яшчэ з часоў расейска-чачэнскай вайны і фізічнага знішчэння ўсяго і ўсіх у Ічкерыі, хто не хацеў паддацца маскоўскай акупацыі. Так што прырода і паходжанне гэтай з’явы добра вядомыя. Але розніца ёсць — у Ічкерыі пераследавалі тамтэйшых патрыётаў, якія былі з аўтаматамі, а ў Беларусі — патрыётаў, якія з дыктафонамі і кніжкамі.

Усе заўважылі, што рэпрэсіі істотна ўзмацніліся пасля чарговага візіту начальніка менскага «Чырвонага дому» ў Маскву. І неістотна — гэта крамлёўскі ўладар даў непасрэдную каманду на знішчэнне беларускай супольнасці, ці ён проста «блаславіў» такія брутальныя дзеянні свайго гадаванца і «малодшага брата». Галоўнае тут у тым, што знішчэнне беларускай дэмакратычнай супольнасці ажыццяўляецца нагамі і рукамі пераважна саміх грамадзян Беларусі. Ніякіх танкаў і дэсантаў з усходу не трэба. Так, дзясятак куратараў і назіральнікаў для пэўнасці. Ну а маскоўскі хан задаволена пацірае свае крывавыя далоні.

Характэрна, што пад «зачыстку» трапілі не толькі тыя, хто ў той ці іншай форме, наўпрост ці ўскосна, выступаў супраць рэжыму, але і досыць лаяльныя ці «вегетарыянскія» арганізацыі, і нават тыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF