Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Жара, восы і e-mail скрынка

Ганна КАНДРАЦЮК

Ці гэта ад жары так людзі здзічэлі? Як восы грызуцца. Люся з за нерваў не магла заснуць да раніцы. Бо хто нармальны даруе, калі цябе вытураць з кампаніі. Раптам іх працоўны калектыў падзяліўся на лепшых і горшых. Ды яна, не ведаючы чаму, апынулася сярод апошніх.

— У чым я вінавата? — ламае галаву.

— Гавары, што здарылася!

— Сяброўка па працы аддала замуж дачку, — пачынае свой расказ Люся, прадавачка з супермаркета ў Беластоку.

— Вяселле — радасная падзея, — падкідаю слоўца.

— Мы таксама павіншавалі. І як гэта прынята, яна запрасіла на вясельную гарэлку, — голас у Люсі нечакана набрыняе ярасцю. У такі момант чалавек спадзяецца, што пачуе пра сальманелу або безалкагольнае застолле. Але Люся ўжо аблілася слязамі і грыміць як гром з яснага неба:

— Гэтая лярва запрасіла толькі палову, апошніх праігнаравала.

— Цяжка гасцяваць у такую спякоту, нават чарку не падымеш, бо рукі млеюць...

— Мне не шкада той засранай гасціны, — крычыць ужо Люся. — Толькі таго, што зараз усе на працы пасвараны. Ніхто з сабой не гаворыць, адны загады лунаюць над галавой. Люся, стаіць на мясе, дзе трэба ўвіхацца, хадзіць на адной назе. А нервы і падазрэнні збіваюць з ног. Язык у горле калом стаіць. А тут трэба ветліва, культурна з кліентамі. Словам, кашмар і боль галавы. Аж хочацца нешта дурное ўпароць, каб ведалі...

Люся не такі анёлак. Яна не даруе так лёгка сваёй крыўды. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF