Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

Даўнія меркаванні пра Пушчу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апошнім разам быў я крыху заглянуў у мінулае Белавежскай пушчы ў першай палове ХХ стагоддзя. А зараз хачу заглянуць у яшчэ ранейшы яе перыяд — у першую палову ХІХ стагоддзя. Дзеля гэтага пакарыстаюся занатоўкамі тагачасных леснікоў.

Першы з іх — Юлій фон дэн Брынкен, нямецкі ляснік, які ў 1818-1833 гадах быў галоўным наглядчыкам лясоў у Каралеўстве Польскім. У 1827 годзе апублікаваў ён свае мемуары пра Белавежскую пушчу. Пісаў ён: «Літва, якая распаложана на вялікай еўрапейскай раўніне, паміж нямецкімі граніцамі і прыступкамі Урала, складала частку старажытнай Сарматыі або Скіфіі — краіны, якую грэчаскія і рымскія аўтары называлі невядомым рэгіёнам Поўначы і лічылі суровай і неўраджайнай пустыняй з дзікім насельніцтвам. Пазней, калі гісторыя і геаграфія дазволілі на дакладнейшае пазнанне гэтых краін і іх жыхароў, Літва стала вядомай як тэрыторыя паміж Польшчай і Расіяй, пад панаваннем незалежных князёў. Прыцягвала вонкавую ўвагу не толькі велічэзным абшарам, але і баявітасцю насельніцтва. (...) Хаця вялікая частка прасторных і недаступных лясоў, якія некалі ўсцілалі гэтую краіну, была зніштожана і заменена ў палі і сенажаці дзеля задавальнення патрэб пастаянна буйнеючага насельніцтва, то яно надалей малалікае ў параўнанні з веліччу гэтай краіны і не запанавала над гэтымі вялізнымі ляснымі абшарамі. (...) Менавіта тут пакінутая сабе прырода паказвае перад нашым зрокам сваю першабытнасць і моц».

І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF