Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

Найхутчэйшы журналіст Гродна

Міра ЛУКША

У Беластоку 16 чэрвеня адбылася прэзентацыя дзвюх кніг Руслана Кулевіча, журналіста «Hrodna.life», краязнаўцы, абаронцы гістарычнай спадчыны, аўтара дзвюх кніг, былога ваеннага разведчыка, спартоўца. Займаецца зборам вусных успамінаў гродзенцаў.

У «Сподках» Падляшскага інстытута культуры сабралася поўная зала зацікаўленых кнігамі ўспамінаў пра Гродна, сярод іх былі і выхадцы з гэтага старадаўняга горада. Малады гродзенскі журналіст расказаў аб працы над дзвюма кнігамі на беларускай мове: „Горад адзін, успаміны розныя” і „Гісторыі з гарадзенскіх вуліц”. У іх увайшлі ўспаміны былых жыхароў Гродна, дзяцінства і юнацтва якіх былі ў 30-40-я гг. Сярэдні ўзрост герояў кніг Кулевіча — апошніх сведак існавання старога Гродна — 90 гадоў. Аўтар сабраў больш за сорак успамінаў і шмат фотаздымкаў з хатніх архіваў, дзе можна ўбачыць гарадскія пейзажы, прыклады старадаўняй моды, сцэны з паўсядзённага жыцця гарадзенскіх гараджан розных перыядаў.

— Як у нас у Гродне кажуць: „Беласток — гэта не замежжа”. Больш за ўсё Беласток здзівіў мяне сваімі роварнымі сцежкамі. Я, заядлы веласіпедыст, такіх роварных сцежак я нідзе не бачыў... З 2017 года я запісваў у Гародні гісторыі тых людзей, якія прыязджалі ў наш горад шукаць магілы сваіх продкаў ці свае былыя дамы. Гэта ў асноўным гарадзенскія габрэі, якія з’ехалі да вайны, ці выжылі ў гета і пасля вайны з’ехалі ў Амерыку ці іншыя краіны. Вось гэтую кнігу планаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF