Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (20). Узурпатар 2

Андрэй СЦЕПАНЮК

Я — Альфа і Амега, пачатак і канец, першы і апошні”.

Адкравенне святога Іаана Багаслова 22:13


Узурпатар доўгую хвіліну не адкрываў вачэй

Смурод які разносіўся з месца якое было туалетам

быў невыносным

Яго нават не быў у змозе забіць час

Так

ён быў ужо былым Узурпатарам

Не хацелася аб тым думаць

але і не было магчымасці аб тым не думаць

Ён стаў самым важным вязнем турмы

у якой яшчэ не так даўно сядзелі

найважнейшыя апазіцыянеры

Яму здавалася што гэта нейкі сон

але той жа смурод сном не быў

Узурпатар усё ж такі ўстаў з цвёрдай як скала нары

і стаў хадзіць з кута ў кут па камеры

Нейкі месяц назад яго падначаленыя пачалі

страляць да дэманстрантаў

Але нічога не мянялася

на месца забітых і параненых

прыходзілі другія

Ён не мог зразумець чаму так лёгка

людзі ішлі на смерць

Выхаваны на гераізме айчыннай вайны

ён не ўяўляў аб чым можа думаць малады чалавек

які ў такі спосаб канчае толькі што пачатае жыццё

А нават не толькі малады

сярод загінулых было таксама шмат (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF