Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

Мова ўплывае на наш свет

Уршуля ШУБЗДА

Змены ў паводзінах і культура ўплываюць на нашу мову. Некаторыя формы прымаюцца ў менш стараннай мове, іншыя правільныя толькі ў спецыялізаванай альбо рэгіянальнай мове. Усё-такі часам варта задумацца над новымі моўнымі з’явамі, якія нас акружаюць. Асабліва зараз, у час канікулаў, калі маем больш часу і свет таксама мае больш прапаноў, варта зрабіць самастойныя „моўныя заняткі”.

Пішучы пра моўныя памылкі, варта звярнуцца да выказванняў праф. Вітольда Дарашэўскага на гэтую тэму. Прафесар сцвярджае, што „(...) tą najważniejszą przyczyną jest lenistwo i bezmyślność, niewkładanie przez mówiących i piszących dostatecznej pracy osobistej w to, co piszą i mówią”. Тады праф. Дарашэўскі слушна падкрэслівае, што „(...) nie jest wszystko jedno, jak będziemy mówili i pisali. Nie jest (...) rzeczą obojętną, czy osiągniemy porozumienie z innymi za pomocą bezładnego bełkotu, czy też za pomocą mowy ukształconej, godnej (...) społeczeństwa — narodu. Im bardziej bowiem jednolity jest kodeks znaków językowych, tym lepiej, bo ułatwia to postęp kulturalny masom, sprzyja prostocie stosunków ludzkich, pomaga jasnemu myśleniu (...)”.

Абодва выказванні прафесара, несумненна, слушныя, але варта падкрэсліць, што тэхнічны прагрэс спрыяе стварэнню яшчэ адной прычыны моўных памылак. Прычынай з’яўляецца спешка, якая часта робіць немагчымым рэфлексію аб правільным вымаўленні альбо напісанні нечага. Калі нас бацькі, школа ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF