Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

Мастацтва гафтаў і карунак

Аляксей МАРОЗ

Сёлетняга ХІІІ Агляду гафту і карунак Гайнаўскага павета, ладжанага Гайнаўскім домам культуры, цярпліва чакалі рукадзельніцы Гайнаўшчыны, якія, нягледзячы на неспрыяльныя саматужнай творчасці санітарныя абмежаванні, выканалі многа прац і хацелі запрэзентаваць іх перад публікай, як рабілі гэта ў час папярэдніх выпускаў гэтага цыклічнага мерапрыемства. Радаваліся таксама наведвальнікі выставы агляду, якім цікава было паглядзець новыя вырабы мастацкага рукадзелля. На выставе некаторыя жанчыны шукаюць новых прапаноў для сябе, паколькі штораз малодшыя асобы ў Гайнаўцы і навакольных вёсках пачынаюць займацца гафтам і карункамі.

— Добра, што цяпер мы арганізавалі ХІІІ Агляд гафту і карунак Гайнаўскага павета, паколькі раней з за пандэміі каранавіруса нельга было ладзіць публічных мерапрыемстваў. Нашы рукадзельніцы выконвалі свае працы дома. Калі мы цяпер запрэзентавалі іх на выставе, бачым, што рукадзелле, выкананае ў розных мясцовасцях нашага павета вельмі багатае і цікавае. Найбліжэйшыя майму сэрцу і самыя цікавыя мне сурвэты і іншыя вырабы, выкананыя кручком, фіранкі, абрусы. Добра што жанчыны і некаторыя мужчыны займаюцца рукадзеллем і аддаюць свае працы на наш агляд. На выставе паказваем працы пастаянных удзельніц агляду, але паявілася рукадзелле новых саматужніц. Мы рады, што адважыліся яны запрэзентаваць выкананыя дома ў апошнім часе свае работы. Агляд патрэбны таму, што паказвае багацце і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF