Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

Мы ўсе — журналісты

Яўген ВАПА

Дзень у дзень траўматычныя навіны прыходзяць з Беларусі. Дзень у дзень, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, уцякаюць людзі за мяжу. З’язджаць, як кажуць у народзе, звальваць, хочуць цэлымі сем’ямі — ад Гародні па Віцебск. Гаворыцца, што надзея памірае апошняй, але ў маіх сяброў з за ўсходняй мяжы яе штораз менш. Як спяваецца ў адной бардаўскай песні перыяду паслявыбарчых пратэстаў, «На Родине моей беда, беда». Сапраўды, гэтае слова льецца зараз над усёй беларускай зямлёю і яе канца не відаць. Дыктатарам знішчаюцца, а можа лепш сказаць выпальваюцца, усе структуры і асобы з незалежнай думкай. Няма аніякага выбару — або пасадзяць, або паспееш уцячы. На мінулым тыдні адбыўся далейшы працяг расправы над рэшткамі незалежных медыя і іх журналістамі. Відаць, што тут усё было спланаванае — і зачыстка сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў, і самой арганізацыі ідзе поўным ходам. Таксама як «Нашай нівы», партала TUT.BY, тэлеграм-канала Hrodna.life, брэсцкіх віртуальных выданняў, тэлеканала «Белсат», «Радыё Рацыя» ці «Еўрарадыё», прадстаўнікоў журналістыкі польскай нацыянальнай меншасці. Журналістаў збіваюць, штрафуюць, саджаюць у турмы. Зараз звыш трыццаці журналістаў знаходзіцца на турэмных нарах. На жаль, чарговыя людзі з нашай прафесіі апынуцца ў тым жа месцы. Мы, беларусы ў Польшчы, выказваемся супраць такога варварства і здзеку, які мае зараз месца на нашай духоўнай Бацькаўшчыне. Мы не павінны маўчаць, але праяўляць нашу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF