Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

А што далей?!

Віктар САЗОНАЎ

Вось і яшчэ адзін балючы інфармацыйны выбух паведаміў беларускаму грамадству, што ўладныя ведамствы чарговы раз здзейснілі спланаваны масавы налёт на даволі вялікую колькасць сваіх суайчыннікаў. Як заявілі самі сілавікі, адбылася „шырокамаштабная аперацыя па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб”.

Толькі гэтым разам навіну пра аблаву паведаміла значна меншая колькасць сродкаў масавай інфармацыі, чым мінулы раз у аналагічнай сітуацыі. І не таму, што не хацелі паведамляць, ці што палічылі непатрэбным, ці нават пабаяліся... Не. Проста зараз налёт быў менавіта на іх, на журналістаў, і ўжо яшчэ адна даволі важкая частка газет, сайтаў і іншых СМІ, ды і саміх журналістаў, такой мажлівасці больш не маюць. Не маюць прадстаўнікі і знакамітай „Нашай нівы”, і нават многія рэгіянальшчыкі, да якіх ужо дайшла лагічна спланаваная чарга.

Гэта не першы падобны налёт за мінулы год на беларускія незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Гэтак жа, як і на іншыя структуры грамадзянскай супольнасці. І на вялікі жаль, не апошні. Тэндэнцыя і дынаміка ў гэтым пытанні даўно вядомая, зразумелая і адпрацаваная — задушыць усё незалежнае слова. І не толькі слова. А проста, усё незалежнае. Што тут не зразумела?! А вось абсалютна незразумелым па-ранейшаму застаецца толькі адно пытанне — а што далей???!!!

Ну добра, уявім сабе як у страшным сне, што закрылі ўсе незалежныя СМІ. Гэта цалкам рэальна і мажліва, калі меркаваць зыходзячы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF