Ніва № 29 (3401), 18 ліпеня 2021 г.

Штодзённая экзотыка роднай зямлі (падарожжы)

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Рассохлы парог хаты бацькоў пакінуць, каб ад долі ўцячы — можаш. Туманны ўсход і пах ліпаў забыць, каб шумным асфальтам пакрочыць — можаш. Усмешку дзяцінства і радасць жыцця пагасіць, каб далёкія мары наблізіць — можаш. Слова — песню сваю ў пыл дарогі швырнуць, каб хутчэй стаўбы верставыя міналі — таксама можаш. А калі слязьмі боль пакоціцца, калыханку матчыну ўспомні. Сакрат Яновіч

Падарожжы пачынаюцца вельмі рана. Першыя — самыя вялікія і адкрыўчыя. У родным доме, вакол стала, потым вакол дома і далей. У школу, да ракі, у лес, у кіно, у бібліятэку... Потым мы пачынаем пазнаваць свет вакол нас. Дакранацца да яго ўсімі сваімі пачуццямі. Сёння мне ўспамінаюцца мае „падарожжы” па кніжцы ў гарадоцкай бібліятэцы. Яна знаходзілася, як і зараз, у будынку Цэнтра культуры. На паверсе. Я заўсёды чытаў кнігі. Тыя пра падарожжы — далёкія і блізкія. Кнігі Альфрэда Шклярскага — «Прыгоды Томка на Чорнай зямлі», «Томэк у краіне кенгуру», «Томэк ля крыніц Амазонкі» і многія іншыя. Кнігі Аркадзя Фідлера — «Рыбы спяваюць ва Укаялі», «Канада пахучая жывіцай», «Заўтра на Мадагаскар» і шмат іншых. Жуля Верна — «Вакол свету за 80 дзён», «Дзеці капітана Гранта», «Дваццаць тысяч міль падморскага плавання».

Мы адпраўляемся ў новую паляўнічую экспедыцыю, на гэты раз у Кенію і Уганду ў Афрыцы. Мы будзем лавіць: гарыл, бегемотаў, насарогаў, сланоў, львоў і жырафаў! Уяўляеце?! Пачуўшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF