Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Штуршок пушчы ў лесапільню

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна вярнуліся ў Гайнаўку скорыя цягнікі. Вярнуліся, бо пры маёй памяці бываў у геркаўскі час скоры цягнік з Варшавы ў Белавежу цераз менавіта Гайнаўку па летніх суботах і нядзелях. А зараз намнога больш, бо штодзённа можна з Гайнаўкі заехаць скорым двойчы ў суткі ў Варшаву, двойчы ў Беласток ды раз у суткі нават далей: Элк, Ольштын, Гданьск, Гдыня.

Выпадала праехацца навінкай. Білет з Беластока ў Гайнаўку зараз каштуе, у рамках прамоцыі «połączenie w dobrej cenie», адно пятнаццаць злотаў, падарожжа працягласцю ў 76 кіламетраў доўжыцца роўна гадзіну. Калі параўнаць гэта з паўтарагадзінным праездам пасажырскімі аўтобусамі і «звычайнымі» цягнікамі за дзесяць злотаў, то гэта нават на свой лад выгадна.

Міжваенны падарожнік Мечыслаў Арловіч так быў пісаў пра Гайнаўку: «Перад пракладкай чыгункі была Гайнаўка ўбогай вёскай, распаложанай на акраіне Белавежскай пушчы, на граніцы колішніх Падляшша і Літвы. У ходзе еўрапейскай вайны немцы замянілі Гайнаўку ў прамысловы пасёлак, засноўваючы тут шмат тартакоў і іншых заводаў для эксплуатацыі драўніннага багацця Белавежскай пушчы. Ужо ў жніўні 1915 года заснавалі тут мабільны тартак. Калі ў 1916 годзе ён згарэў, пачалі будову новага агромнага тартака на дзесяць стужачных піл, які запар з суседнімі заводамі складаў комплекс г.зв. заводаў Эшэрыха. Быў гэта славуты нямецкі ляснік з Мюнхена, які з падачы нямецкай арміі ачоліў мясцовыя прамысловыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF