Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Каханне — гэта...

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Не адну сотню гадоў чалавецтва выводзіць формулу кахання. Насамрэч — што гэта: хімія, звычка, прамень або, як сёння гавораць, матылькі ў жываце?

Шмат разоў задумвалася аб гэтай з’яве ў жыцці кожнага і я. На жаль, так і не прыйшла да канкрэтнай высновы. Таму і прапаную чытачам любімага выдання свае назіранні, атрыманыя з рэальнага жыцця.

Наша мястэчка дагэтуль здзіўляе пара, дзе муж — прыгажун, выхаваны ў найлепшых традыцыях сямейных каштоўнасцей: сур’ёзны, адказны, надзейны, у мінулым — афіцэр. Служыў на Крайняй Поўначы, адкуль прывёз жонку. Хударлявая, блізарукая, ногі-запалкі, з дзіцём, што найбольш абурала ўсіх — знаёмых і незнаёмых.

Больш таго: кожнае лета яна ехала на Поўнач, а вярталася восенню, чым наклікала незадавальненне свякрухі: „У нас ягады, сонейка, агуркі-памідоры з градкі, а яе цягне ў халадэчу”. Сакрэт раскрыўся, калі нявестка, нарадзіўшы другое дзяўчо, запісала яго не на мужа, а на біялагічнага бацьку.

І толькі трэцяя дзяўчынка была агульным дзіцём. Усе тры сястрычкі выраслі, атрымалі адукацыю і раз’ехаліся па розных месцах. А бацькі, як і раней, жывуць у згодзе і каханні. Працуюць, ганарацца нашчадкамі, падтрымліваюць статус высокіх сямейных каштоўнасцей...

Наступная гісторыя таксама выклікала сярод вяскоўцаў вялікі рэзананс, калі двухметровы прыгажун прывёз да бацькоў сваю нявесту без абедзвюх ног.

З таго часу прайшло пяць дзесяцігоддзяў, а я і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF