Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Падзялілі калгаснае (ч. 46)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Ясна, венгерскае паўстанне было падаўлена савецкімі танкамі і загінула 32 тысячы людзей і 200 тысяч уцякло за мяжу. Краінай стаў кіраваць усім вядомы Кадар.... А сам Імрэ быў каварна выкрадзены з югаслаўскага пасольства і калі адмовіўся супрацоўнічаць з камуністамі на чале з Кадарам, каварна ў тайным судзілішчы 19 чэрвеня 1958 года быў асуджаны на смерць і павешаны.

Камуністы вельмі мсцівыя, а тым больш савецкія, якія ніколі не даруюць нават найменшай віны свайго нават «героя», калі той у канцы захацеў нешта добрае зрабіць свайму народу і зразумеў, што савецкі бальшавізм гэта родны брат германскага фашызму, а нават да свайго народа і нацыі ёсць яшчэ горшы. І польскі камунізм у час вайны і пасля яе розніцца намнога, як дзень да ночы, як дзіця да пашчы льва. І таму пад час можам шкадаваць польскай камуны, бо яна сапраўды многа добрага зрабіла нам усім. І то з простай прычыны, бо яна мела людскі твар і ў сваіх радах таксама мела добрых і пачэсных сваіх людзей, якім тут я многа пасвяціў сваіх старонак маёй аповесці-манаграфіі.

І цяпер ізноў вярнуся да нашага дубіцкага калгаса. Як ён скора ўвосень 1952 г. паўстаў, дык намнога хутчэй разваліўся, амаль у адзін момант, як бы ад чарадзейскай палачкі. Ужо гэтай восені, трохі пазнейшай па вядомых прычынах, калгаснікі пачалі дзяліцца маёмасцю і багаццем супольнага дабра — калгаса. І смех бярэ, які быў наш калгас «багаты». Сёння амаль кожны гаспадар у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF