Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Ісая — Прарок міру

Лявон КАРПОВІЧ

...і перакуюць мячы свае на аралы, і дзіды свае — на сярпы; не падыме народ на народ мяча, і не будуць болей вучыцца ваяваць. (Ісая 2:4) Ісая жыў у вельмі складаны перыяд гісторыі яго народа. Асірыя захапіла Ізраільскае царства і пагроза захопу навісла над Юдэяй. Войны прыносілі страшныя бедствы і спусташалі край. Але Ісая быў прарокам міру. Словы, якія ўпрыгожваюць сцяну будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, узятыя з Кнігі Прарока Ісаі: «і перакуюць мячы свае на аралы, і дзіды свае — на сярпы; не падыме народ на народ мяча, і не будуць болей вучыцца ваяваць» (Ісая 2:4). Некалькі дзесяцігоддзяў пад гэтым надпісам не была паказана крыніца, з якой узятая цытата. І гэта сябе апраўдала. Бо гэту цытату ўключыла ў сваю «прапаганду міру» краіна непрымірыма ваяўнічага атэізму.

Народны мастак СССР, лаўрэат пяці Сталінскіх і Ленінскай прэмій Яўген Вучэціч, напэўна не ведаючы крыніцы цытаты, вырабіў у 1957 годзе постаць каваля, які ўдарамі молата ператварае меч на плуг. (Толькі ў 1975 годзе на сцяне будынка ААН пад надпісам было высечана імя Ісаі.) Скульптура называецца «Перакуем мячы на аралы». Цяпер яна ўсталяваная каля будынка ААН у Нью-Йорку.

Перакуем мячы на аралы. Яўген Вучэціч (1908-1974). Марка пошты СССР, выдадзеная ў 1970 годзе. Канверт — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, выдадзены ў 1967 годзе.

На канверце марка са словамі: «Яны павінны ператварыць свае мячы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF