Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

36 Свята на Плянтах

Міра ЛУКША

Ужо трыццаць шосты раз прагучала беларуская песня ў беластоцкім парку Плянты ў рамках Свята беларускай культуры, прыцягваючы грамаду аматараў музыкі і традыцыйнага мастацтва. Фэст традыцыйна арганізуе Беларускае грамадска-культурнае таварыства, якому ўжо 65 гадоў. Сярод гледачоў і выступоўцаў — сярод шаноўных шматгадовых аматараў беларушчыны — таксама моладзь і дзеці, што асабліва радуе. Фэст адбыўся пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і горада Беластока.

Кажа намеснік старшыні Таварыства Васіль Сегень, вядучы мерапрыемства разам з Аннай Бабік:

— Са Святам беларускай культуры выходзім звычайна, каб парадаваць нашых гледачоў, асабліва ў такі складаны пандэмічны час. Даўно ўжо людзі не весяліліся, паколькі былі ўсялякія абмежаванні, не праводзіліся культурныя мерапрыемствы. Свята беларускай культуры — добрая нагода, каб сустрэцца з беларускай музыкай і культурай, і павесяліцца разам. Гэта адно з нешматлікіх мерапрыемстваў, якія носяць беларускі характар. Яно прысвечана прэзентацыі беларускай культуры ў Польшчы. Найбольш месца звычайна адводзім канцэрту беларускай песні. Але побач свае вырабы дэманструюць і прадаюць таксама народныя майстры. Можна сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, якія прэзентуюць свае творы. Выступаюць зоркі беларускай песні, у тым ліку эстраднай і ў жанры «дыска-беларуска». Можна не толькі паспяваць, але і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF