Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Пахваліліся роднай старонкай

Ганна КАНДРАЦЮК

Адзін дзень, адно падарожжа і цэлае лета маеш у кішэні!

Пасля па жменьцы дабываеш успаміны, ашчадна, селебруючы хвіліны шчырага захаплення і ўсё вяртаецца на свае кругі, на месца. Такія дыфірамбы спявалі мы на развітанне з Сувальскім панарамным паркам, які ўразіў дзікай прыгожасцю і каларытнымі расповедамі гіда, у ролю якога ўвасобілася сама дырэктарка парку. І пашчасціла нам з надвор’ем. Цэлы дзень можна было купацца і мачыцца ў празрыстых тонях азёраў. А на абед, які заказалі мы ў бары Jaćwing, падалі нам азёрнага сіга, злоўленага ў самым глыбокім возеры краіны Ганьча. Ці трэба яшчэ хваліць саміх сябе за такі выбар!

Адвячоркам, яшчэ ў той самы дзень, наша тройца вярнулася ў дажджлівы Беласток, з блакітам азёр і зеленню лясоў прыхаванымі пад павекамі.

— Прыгажэй там як у Альпах, — паўтаралі мае сяброўкі.

Але як кажуць, харошага па нямножку. Тым больш, што праз два дні мы планавалі з’ездзіць яшчэ ў наш Супрасль. Праўда, апошняе месца здавалася мне знаёмым і зведаным, таму я разлічвала адно на шапацыр у добрай кампаніі пад мілагучны гул манастырскіх званоў...

* * *

На гэты раз аднак абышлося без званоў, а нашу вандроўку суправаджаў пошум цёплага дажджу. Спачатку мы наведалі музей друку, які працуе ў супрасльскім манастырскім комплексе. Праўда, выставачная зала — усяго адно вялікае памяшканне, аднак прасторавае ўяўленне надта пашырыў змястоўны расповед (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF