Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Беларускае выгнанне

Яўген ВАПА

Ідучы вуліцамі Беластока, штораз часцей чуваць руска-беларускую трасянку з вуснаў усіх пакаленняў чалавечага роду. Усходні акцэнт чуваць таксама часцей ад людзей, якія штодзень заняты ў сферы абслугоўвання грамадства. Мая цырульніца, да якой рэгулярна трапляю са сваімі непаслухмянымі рэшткамі валасоў, родам з Лідчыны і яе ўмеласці пацвярджаюць чэргі кліентаў, жадаючых патрапіць пад яе нажніцы. Затым і колькасць прыпаркаваных на стаянках перад жылымі блокамі машын на беларускіх нумарах пачынае быць не цікавінкай, але трывалай, заўважнай з’явай. Зразумела, што тым самым колькасць купленых і знятых беларусамі ў горадзе на Белай кватэр расце з году ў год. Пра тую з’яву на нашым панадворку пісаў я ў гэтым месцы звыш два гады таму назад. А ўсё гэта — вынік шматгадовага правалу эканамічна-грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі. Ён сам яшчэ гадоў дзесяць таму публічна заяўляў, што Беларусь стане нават дваццацімільённай дзяржавай, дзякуючы «адкрытым дзвярам» для жыхароў усяго Саюза Незалежных Дзяржаў. Дэмаграфічная бяспека гэта адзін з выклікаў кожнай дзяржавы, але рэальная палітыка мінскага дыктатара прывяла не да ўзбуйнення колькасці насельніцтва краіны, але наадварот, да міграцыі, якая ставіць пад сумненне тую ж бяспеку. Затрымаць лік насельніцтва Беларусі на ўзроўні каля дзевяці з паловай мільёна гэта выклік, якому зараз абсалютна няма спрыяльных умоў. Палітычныя падзеі апошняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF