Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Загубленыя ноткі надзеі

Міраслаў ГРЫКА

У 2012 годзе, калі вера ў канец свету стала амаль усеагульнай, нават была дадзена дакладная яго дата, у амерыканскага кампазітара спыталіся, што ён мае намер зрабіць у гэты апошні дзень. «Ах, я хацеў бы скончыць музычную дробязь, сваю новую санату». Прачытаўшы гэта выказванне, я аднавіў сваю, здавалася б, незваротна страчаную веру ў чалавека. Калі ласка, свет валіцца ў друз, зямны шар распадаецца і ўсе жывыя істоты з ім, а хтосьці, замест галашэння, дадае апошнія ноты музычнага твора, які больш не ўчуюць! Гэта прагучала сімфанічна, пазачасава, метафізічна... З аднаго боку, Сусвет у сваёй неабсяжнасці, неадчувальны да лёсу гэтага малюсенькага габітату ў касмічным маштабе, якім з’яўляецца Зямля, з іншага боку, не хапае некалькіх нотак... каб скончыць бясконцае. Апакаліпсіс быў бы магутным акордам, які вянчаў бы гэтую чалавечую працу! Але свет застаўся цэлым. Недзе згубіліся апошнія ноты санаты. Кампазітар схаваў незавершаную партытуру глыбока ў шафу, або парваў яе і выкінуў у сметніцу. А ці не ён гэта выратаваў свет ад яго канчатковага знішчэння? Гэта ўласцівасць чалавечага розуму, магчыма, вызначаная законамі фізікі і генетыкі, што кожны з нас успрымае рэальнасць па-свойму. Хоць фізіка і генетыка нічога не апраўдваюць з пункту гледжання чалавечага ўспрымання, але яна сама падпарадкоўваецца бясспрэчнай логіцы Прыроды. Навука спрабуе зразумець гэты складаны механізм. Далучаецца да вечнага дыскурсу пра чалавечую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF