Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Вечная несправядлівасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожны нармальны чалавек у сваім жыцці імкнецца да справядлівасці. Да справядлівасці людзей натуральным чынам штурхаюць іх сумленне і імкненне да праўды. Гэтае памкненне часам бывае памылковым ці супярэчлівым. Але калі існуюць відавочныя рэчы, то сумленне і жаданне справядлівасці не могуць быць непраўдзівымі, не могуць маніць. Так уласна і склалася ў Беларусі цягам апошняга года. Пры тым пераследзе абсалютна мірных людзей, іх жорсткім збіванні, катаваннях і нават забойствах ва ўсіх псіхічна здаровых людзей няма ніякага сумневу ў несправядлівасці і антычалавечнасці дзеянняў улады. Гэта бачаць і адчуваюць нават дзеці. Так што акрамя самых цёмных няшчасных бабулек у вёсках, якія працягваюць верыць хлусні з тэлевізара, усе астатнія ўсё, што дзеецца зараз у Беларусі, цудоўна разумеюць і ўсведамляюць. За гэты год адбылася канчатковая фільтрацыя на тых, каму сумленне не дазваляе жыць як раней і тых, хто заглушыў яго ў сабе, схаваў у незгаральную шафу на сем замкоў.

Увогуле справядлівасці на гэтым свеце ніколі не было шмат, зараз ёсць яшчэ менш, а на прышласць чалавецтва хіба таксама не трэба мець ілюзій. Але беларускай зямлі неяк асабліва не пашанцавала з гэтым. Вось ужо сапраўды — «краю мой родны, як выкляты Богам». Справядлівасць сюды не наведвалася даўно і нават надзвычай даўно. Прынамсі ўжо больш як дзвесце гадоў не заглядвала. А калі і завітвала, то зусім фрагментарна і на кароценькі час... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF