Ніва № 28 (3400), 11 ліпеня 2021 г.

Я нарадзіўся тут

Аляксей МАРОЗ

На трэці выпуск конкурсу «Я нарадзіўся тут», які для вучняў арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, паступіла 141 праца — намнога больш, чым у двух папярэдніх выпусках разам. На гэта мела ўздзеянне, між іншым, ангажаванасць школ у прапагандаванне ідэі конкурсу. Настаўнікі спатыкаліся з вучнямі, заахвочвалі іх да ўдзелу ў конкурсе, расказвалі пра мэты і характар гэтага мастацкага мерапрыемства. Паводле конкурснай камісіі і арганізатараў мерапрыемства, узровень дасланых прац быў таксама вышэйшы ад мінулагодніх. Апрача ўзнагароджаных работ многа было вылучаных.

Падвядзенне вынікаў конкурсу «Я нарадзіўся тут» і адкрыццё конкурснай выставы адбылося ў самым канцы навучальнага года, 23 чэрвеня. У белмузей былі запрошаны аўтары 43 узнагароджаных і вылучаных мастацкіх работ і іх бацькі. Удзельнікі мерапрыемства маглі таксама паглядзець экспазіцыю лепшых прац. Узнагароды і вылучэнні пераможцам конкурсу ўручыў дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк, які звярнуў увагу на высокі мастацкі ўзровень конкурсных прац.

— Арганізуючы конкурс, хацелі мы звярнуць увагу на нашу малую айчыну, каб бацькі або настаўнікі гаварылі з дзяцьмі на тэму бацькаўшчыны і каб дзеткі задумваліся наконт свайго паходжання. Каб выканаць мастацкую працу, дзеткі размаўляюць пра мінулае, сваё веравызнанне і паходжанне. Лічым, што гэтыя пытанні вельмі важныя ў жыцці кожнага чалавека. Дзеткі, размаўляючы з бацькамі, маюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF