Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

З Сонца ў разетку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Давялося мне падацца ў дарогу ў роднае старонне. Сеў на аўтобус і еду, у Ляўкова, Новае, бо там могілкі. Па ваяводскай шашы насупраць тых жа могілак пастаўлены знак аўтобуснага прыпынку. Здавалася б, што калі прыпынак, то прыпынак. Аднак не ўсё такое простае. Розныя прыдарожныя знакі стаўляюць зусім іншыя суб’екты, чым суб’екты, якія займаюцца арганізацыяй аўтобуснага курсіравання. Ну і ў раскладзе пэкаэсаўскіх аўтобусаў таго новаляўкоўскага прыпынку няма. Праўда, некаторыя шафёры ветліва спыняюцца пры ім, адзначаючы, што гэта не ў іх абавязках.

Выкінуў я спаленыя патроны ад лампадкі ў смеццевы кантэйнер, што стаяў пасярэдзіне могілак, і напраўляюся да выхаду. А вось з легкавушкі, што стаяла побач капліцы, выхіліўся ляўкоўскі настаяцель, а. Леанід Янкоўскі з паведамленнем:

— Трэба забіраць з сабою. З заўтрашняга дня кантэйнераў не будзе.

Ну, калі не будзе кантэйнераў, то будуць могілкі без кантэйнераў. Некалькі гадоў таму было так на гайнаўскіх каталіцкіх могілках і тамашнія сямейнікі пакойнікаў скідалі ўсялякае смецце на звалку за найбольш свежымі магіламі. Мяркую, крыху знаючы норавы нашага народу, што і ў Ляўкове будзе не інакш... Хіба што здарыцца цуд, у які найлягчэй паверыць менавіта святару. На згаданых гайнаўскіх каталіцкіх могілках быў я даўно і не ведаю, як там цяпер. Затое на днях быў на некаторых могілках каля Бельска. Каля Студзівод, дзе некраполія яшчэ невялічкая, кантэйнера (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF