Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) (3.07.1876 — 5.02.1916)

Тамара ЛАЎРАНЧУК

145 год таму ў вёсцы Пяшчаны Лідскага павета Віленскай губерні (сёння Шчучынскі раён Гарадзеншчыны) нарадзілася першая беларуская паэтэса Алаіза Пашкевіч. Першыя дзесяць год жыцця дзяўчынка разам з малодшым братам выхоўвалася ў сям’і дзеда ў фальварку Тэрэсін, што ў шасці кіламетрах ад Пяшчан. Пасля смерці бабкі пераехала да сваякоў у Высокі Двор.

Жывучы да васямнаццацігадовага ўзросту ў вёсцы, яна першыя ўрокі атрымлівала ад вандроўных настаўнікаў („дарэктараў”). Будучы па натуры дапытлівай і ўпартай, марыла здабыць асвету. З гэтай мэтай у 1894 годзе едзе ў Вільню, дзе паступае ў чацвёрты клас прыватнай жаночай гімназіі Поразавай.

За вучобу трэба было плаціць, а таксама купляць падручнікі, набываць форму гімназісткі. Ратавала тое, што жыла ў старэйшай сястры, вольны ад вучобы час працуючы на розных работах. Такі паўсядзённы расклад жыцця ішоў не на карысць здароўю, таму з шостага класа гімназіі яна едзе на вёску працаваць настаўніцай.

Крыху паправіўшыся, вяртаецца ў Вільню, каб завяршыць вучобу. Атрымаўшы пасведчанне аб заканчэнні гімназіі, працуе некаторы час настаўніцай, а пасля едзе ў Пецярбург, дзе з 1902 па 1904 год вучыцца на вышэйшых педагагічных курсах П. Ф. Лесгафта. Настаўнікамі тут, як і ў Вільні, былі рэвалюцыйныя дэмакраты, пазбаўленыя права выкладаць у дзяржаўных навучальных установах. Менавіта пад іх уплывам Алаіза ўступае ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF