Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Заходнебеларускія хлопцы на рэдкім фотаздымку

Сяргей ЧЫГРЫН

Штогоднік Гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў „Новы замак” (2020, № 9) апублікаваў на 260 старонцы рэдкі здымак «сталых аўтараў часопіса „Калоссе”». Здымак быў зроблены 23 мая 1936 года. Ён захоўваецца ў архіве паэткі Галіны Самойлы — сваячніцы паэта Міхася Васілька. Здымачак надрукаваны ў маленькім фармаце з подпісам пад ім: „Сядзяць (злева направа) М. Васілёк, М. Машара, С. Станкевіч (літаратар), стаяць А. Бярозка (сапраўд. Мацвей Рэпкаў-Смаршчок), Х. Ільяшэвіч, М. Танк”.

Вось такі подпіс. І ўсё. Гартаючы і чытаючы „Новы замак”, можна проста не звярнуць на яго ўвагі. А здымак гэты мог бы ўпрыгожыць вокладку „Новага замка”. Ён вельмі рэдкі і раней даследчыкам беларускай літаратуры не быў знаёмы. Праўда, падпісаны ён з памылкай. Бо на здымку сфатаграфаваны з Васільком, Машарам, Станкевічам, Ільяшэвічам, Танкам не Мацвей Рэпкаў-Смаршок (Бярозка), а Вітаўт Тумаш (1910-1998). Той самы Вітаўт Тумаш, які ў свой час скончыў Віленскую беларускую гімназію і медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Той самы Вітаўт Тумаш, які прымаў актыўны ўдзел у беларускім студэнцкім жыцці ў даваеннай Вільні, узначальваў „урад” Таварыства прыяцеляў беларусаведы пры ўніверсітэце.

У 1943 годзе Вітаўт Тумаш рэдагаваў газету „Раніца”. Ён рыхтаваў да друку першы зборнік вершаў Ларысы Геніюш „Ад родных ніў”, які пабачыў свет у Празе ў 1942 годзе.

З 1948 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF