Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (19). У пошуках свабоднага часу

Андрэй СЦЕПАНЮК

Гэта толькі фанетычная ігра. Не, сённяшні выпуск „Вершаўчытальні” не будзе мець нічога супольнага з раманам Марселя Пруста „У пошуках згубленага часу”. Куды ж нам да сямітомных разважанняў. Проста... прыйшоў час канікулаў і выпадала б хаця адну хвіліну прысвяціць задуме на тэму спосабаў адпачынку. Не будзе гэта таксама навуковая праца, таму што аўтар гэтых слоў адпачываць не ўмее і не любіць, з націскам на „не ўмее”. З дзяцінства запамяталіся паездкі да бабулі ў Тыневічы, але гэта было так ужо даўно...

Хацелі цішы і спакою ў вёсцы.

І вось — тут ціха, нібы на пагосьце.

Як пад магільным камнем лёгка.

Памерла вёска.

Позна вохкаць.

Алесь Ліпай,

*** Хацелі цішы і спакою ў вёсцы...

* * *

Час, калі не трэба спяшаць на працу, стварае магчымасці адкрывання простых спраў у зусім іншым выглядзе. Ці, спяшаючыся ранкам, задумваемся над хараством пачынаючага свой бег новага дня? Ці бачым як вакол нас з кожнай хвілінай паўстае змененая прыродная рэчаіснасць? Пэўна не, нашы думкі напраўлены ўжо поўнасцю ў бок прафесійных дзеянняў і яшчэ толькі адрэзкі не да канца запамятаных сноў могуць выклікаць хвіліннае зацікаўленне. А прырода развіваецца, усё цвіце і пышыцца...

ранак чысты

расы пацалунак абмыты

высякае сонца вуаль

грэбенем ветру

чэша вільготныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF