Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Гісторыі ствараюць нас і акружваючы свет

Уршуля ШУБЗДА

Усё больш самых розных людзей становяцца часткай канкрэтных акцый і маштабных падзей, падкрэсліваюць сваё жаданне быць карыснымі сваёй мясцовасці, гміне, раёну. Аб такіх асобах са сваёй гміны даведаліся вучні Непублічнай пачатковай школы ў Залуках. Дзякуючы размовам з мясцовымі дзеячамі культуры, а таксама экскурсіям, магчыма ў будучыні таксама і ў іх народзіцца спачуванне, жаданне дапамагчы, зрабіць свет лепшым, чым ён ёсць.

Непублічная школа ў Залуках налічвае сорак вучняў. Толькі некалькі з іх даязджае з суседніх мясцовасцей — усе апошнія жывуць тут. Больш за дзесяць гадоў у мясцовай школе, якая існуе толькі дзякуючы намаганням мясцовых людзей, вядзецца навучанне беларускай мове. На шчасце тую мову дзеці не чуюць выключна ў школьнай зале ў час урокаў, але таксама на вёсцы — ад суседзяў, бабуль ці бацькоў. Мясцовы дыялект беларускай мовы амаль супадае з літаратурнай мовай, таму бабуля ці суседка часта з’яўляецца найлепшым настаўнікам, аб чым мы пераканаліся ў час рэалізацыі праекта «Што чуваць за плотам?». Праект гэты атрымаў грант у рамках праграмы «Szkoła z Klasą» 2020-2021. З ліку каля двухсот асветных устаноў наша школа ўвайшла ў лік сарака выдатнейшых, якія былі ўзнагароджаны. Дзякуючы гэтаму вучні пазнаёміліся са сваёй «малой радзімай», яе гісторыяй, культурай і жыхарамі!

Не ўсё прайшло так, як было запланавана. Пандэмія не дазволіла поўнасцю рэалізаваць вызначаныя мэты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF