Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Крыначка — святое месца

Аляксей МАРОЗ

У мінулым на нашых землях былі вядомы крыніцы з гаючай вадой, да якіх прыходзілі і з’язджаліся людзі, каб атрымаць аздараўленне ад хвароб. Адной з самых прызнаных сярод праваслаўных вернікаў была крыніца з гаючай вадой ва ўрочышчы Крыначка і так засталося да сённяшняга дня. Раней людзі пяшком і на фурманках дабіраліся на Крыначку, распаложаную побач Гайнаўкі, і ў гэтым святым месцы атрымлівалі Божую дапамогу. Сёлета самыя ўрачыстыя святкаванні на Крыначцы праходзілі 21 і 22 чэрвеня.

На другі і трэці дзень Святой Тройцы было вельмі цёпла, сонечна і таму вернікі дабіраліся ў Крыначку не толькі на аўтамабілях, але таксама на веласіпедах і пяшком. Раніцай у панядзелак малітвы ў час літургіі ўзначаліў протаіерэй Андрэй Буслоўскі, настаяцель Успенскага прыхода ў Дубінах, да якога належыць Крыначка. Айцец Андрэй, шматгадовы настаўнік Божага закону ў Гайнаўскім белліцэі, у саслужэнні з вікарным святаром протаіерэем Маркам Літвінюком асвяцілі ваду ў калодзежы над гаючай крыніцай. Малітвы ў час усяночнай багаслужбы ў панядзелак вечарам і ў час літургіі ў аўторак узначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ў саслужэнні з епіскапам Гайнаўскім Паўлам. У гэтыя дні на Крыначцы сабралася многа святароў і праваслаўных вернікаў. На ўсяночную багаслужбу прыбыло пешаходнае паломніцтва са Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы, да якога далучыліся вернікі з іншых прыходаў. У аўторак побач крыніцы і пастаўленага над ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF