Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

«Хочам цялушку вашу купіць!»

Ганна КАНДРАЦЮК

— У нас невыпадкова карову называлі красуляй, параўноўвалі яе да маладой дзеўкі, накідалі на рогі вянкі з кветак. Карова гэта ж узор гаспадыні! Як добрая маці ўсіх выкарміць, а пра сябе не дбае, адно думае, каб дагадзіць іншым, — так думае дзед Шурык, старажыл ад Лядскай пушчы. Сёння раскажа як жаніліся хлопцы ў часы, калі карова была сінонімам сямейнага шчасця і дастатку. — Ніякі гаспадарскі хлопец за дзеўкамі не лётаў, — у голасе майго субяседніка чуваць патрыярхальны гонар, — гэта яны бегалі і чаравалі мужчын. А жанячкай займаліся бацькі, сваякі, сваты і свацці. Шкада, што сёння ўсё перавярнулася дагары нагамі!

Тое, што за свой шляхетны ўчынак, то-бок жаніцьбу, кавалер патрабаваў пасагу, дзед Шурык лічыць разумнай калькуляцыяй. За вялікі пасаг нявестку шанавалі больш як родных дачок, а яны самі карысталіся пэўнай свабодай.

— Што гэта дакладна значыць?

— Як хацела купіць сабе хустку, то ехала на рынак і купляла.

* * *

Дзед Шурык кажа, што сняцца яму песні, якія над рэчкай спявалі дзяўчаты.

— У нашай вёсцы было многа дзяўчат, — цягне свой аповед, — кожную нядзелю, вечарком, ладзілі забавы. Самі для сябе. Бо ісці дзяўчыне на другую вёску не прыстоіла. Гэта быў вялікі ўстыд. Дзед Шурык не быў абы-якім кавалерам. Сам навучыўся іграць і на скрыпцы, і на гармоніку. Да вайны такія аркестры былі: гармонік, скрыпка ды бубны. Танчылі толькі «ўлева» і «ўправа», абэркі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF