Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Жара, спорт і грошы

Яўген ВАПА

Пачатак лета, а пік жары ў разгары. Раней неяк не кранала да жывога такое рэзкае пацяпленне. А зараз відавочна належу ўжо да той узроставай катэгорыі чалавецтва, для якой перасцярогі метэаролагаў і лекараў наконт прабывання на сонцы і бяспекі арганізма становяцца загадам для выканання, а не пускання паміж вушамі чарговых камунікатаў. Ну што ж, кожнаму ўзросту сваё надвор’е. Відаць, хутка ўжо перада мною перыяд нашых дзядоў, што нават у найбольшую спёку займалі лавачкі перад сваімі дамамі ў кажухах і калі далі рады, то згадвалі сваё мінулае. Прытым лупілі зубы з усяго таго, над чым можна было пасмяяцца. Зразумела, што тады мы, жэўжыкі, былі аголеныя толькі да кароценькіх штонікаў, загарэлыя бы тыя негрыцяняты і ўзаемна лупілі зубы з нашых дзядуляў і іхніх кажухоў. Вядома ж, бегалі мы басанож, а нашы векавыя грыбы на нагах мелі ваўняныя шкарпэткі. А адзін з такіх старажылаў то і валёнак са сваіх ног не здымаў і летняй парою. Зараз на аснове сямейных і асабістых досведаў разумею, што з узростам клопаты з кровазваротам і холадам у нагах гэта неад’емная частка праблем значнай колькасці людзей. Ну і паводле многіх мудрагеляў і законаў цеплаабмену варыянт кажуха летняй парою не горшы варыянт аховы ад жары. Так як усе згодна сцвярджаюць, найлепшым напіткам для нутра арганізма ў такую пару з’яўляецца гарачая гарбата. Можа гэта не па-навуковаму, але глыткі схалоджаных напіткаў значна больш мяне кайфуюць. Нават не пішу і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF