Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Шчоўканне гадзіны

Міраслаў ГРЫКА

Рада Еўрасаюза ўхваліла далейшыя санкцыі супраць беларускай гаспадаркі. Эканоміка кожнай краіны падобная да каровы-карміліцы. Пакуль мае што жэрці і перажоўваць, дае малако. Тым яно тлусцейшае, чым разнастайнейшы каровін корм. Санкцыі ЕС удараць рыкашэтам у жываты беларусаў, хаця на самой справе яны накіраваны на дыктатуру Лукашэнкі. Экспансію раку, якім рэжым Лукашэнкі стаў для беларускага грамадства, нельга абмежаваць хіба што галаданнем беларускай гаспадаркі. Асноўныя галіны прамысловасці гэтай краіны цалкам належаць дзяржаве. Калі да гэтага дадаць шакавальныя самазаявы сонечнага Аляксандра, які кажа пра сябе: дзяржава — гэта я, Беларусь — гэта я, усё адразу становіцца ясна. Чым слабейшая эканоміка, тым слабейшая краіна і чым больш яна слабейшая, тым больш пахмурны твар узурпатара. Карова-карміліца ўжо пачынае рыкаць, патрабуючы харчу лепшага чым леташняе сена. Карова, калі рыкае, не дасць выціснуць з сябе ні кроплі малака. Калі сабака брэша, узнагароджваецца косткай. Лукашэнкаўскія сабакі, розныя прапагандысты і журналісты пачалі брахаць, абражаючы ўсіх, каго папала з Еўрасаюза, Амерыкі і польскай меншасці ў Беларусі, і з унутранай апазіцыі. А апазіцыя — гэта не абстрактнае стварэнне, гэта жывыя людзі. Альбо: людзі яшчэ жывыя. У іх лік уваходзіць Раман Пратасевіч. Несумненна, што пра канчатковае ўвядзенне санкцый краінамі ЕС беларускім уладам сігналізавалі значна раней. Па-за вушамі і вачыма грамадскасці, пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF