Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Праклятая труба

Віктар САЗОНАЎ

Ужо ўсе і забыліся, што прэзідэнт ЗША Байдэн сустракаўся з сваім расійскім калегам Пуціным. Так хутка забыліся, нібыта і не было той сустрэчы. Такое ўражанне, што ўсе згубілі да яе цікавасць яшчэ да таго, як яна скончылася.

А колькі было спадзяванняў! Колькі пісаніны, сцвярджэнняў, ляманту... Асабліва левыя аналітыкі пісалі, што вось зараз, прама на гэтым спатканні Байдэн усё скажа Пуціну і вырашыць большасць пытанняў, бо нядаўна публічна абазваў таго.

Не магу зразумець, дзе тут логіка. Старая беларуская прымаўка сцвярджае, што той сабака, які шмат брэша, мала кусаецца. Ну то так і сталася.

А пералік тэм, што нібыта падыме амерыканскі кіраўнік, займалі першыя старонкі навін. Маўляў, і пра Навальнага падымуцца пытанні, і пра нашу любую Беларусь напэўна... Напэўна, далей і пералічваць не варта, бо пасля гэтага спаткання ніхто так і не сказаў, што там з той Беларуссю вырашылі.

Нібыта Байдэн нешта там напачатку спытаўся, нібыта Пуцін нешта вяла адказаў, кшталту: „І што зараз рабіць з той Беларуссю?”, і на гэтым павестку па гэтай тэме палічылі вычарпанай. Паставілі галачку, што падымалі гэтае пытанне, і сур’ёзныя хлопцы перайшлі да сур’ёзных тэм, што адпавядаюць іх разуменню сур’ёзнасці. Праўда, не асабліва агучылі тое.

Вядома толькі, што пра газавую трубу „Паўночны струмень — 2” хіба што дамовіліся канчаткова. Хоць я б слова „дамовіліся” ў гэтым кантэксце не ўжываў бы. Таму што зрабілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF