Ніва № 27 (3399), 04 ліпеня 2021 г.

Адышоў наш Валодзя

Міра ЛУКША

Непаседлівы Уладзімір Сідарук з Кузавы каля Чаромхі ўжо не пойдзе, прыкульгваючы, не заедзе на ровары ці цягніку туды, куды трэба, каб пасля напісаць. Інтэрвеніяваць у слушнай справе. Пахваліць каго трэба. Успомніць мінулае і незабыўнае. Аднавіць памяць пра вёску і людзей. Пазмагацца за справядлівасць. Хранікёр нават надвор’я. Гаспадар. Бацька і дзед. Тэксты і фота ў апошні час ішлі па электроннай пошце, запісаныя ў файлах. А ў Валодзевым спрацаваным камп’ютары ёсць напісана і кніга пра ваеннае ліхалецце. Нівец ад самага пачатку. Друкаваў ён свае допісы і літаратурныя спробы ў час, калі ні аднаго з цяперашніх ніўцаў не было яшчэ і ў задуме.

— Быў гэта 1957 ці 1958 год, — успамінаў Уладзімір Сідарук на сваё шасцідзесяцігоддзе супрацоўніцтва з родным тыднёвікам (2018 г.). — У «Зорцы» быў аб’яўлены конкурс на ўспамін аб падзеях з апошняй вайны. Я апісаў сутычку савецкіх партызан з немцамі ў нашым доме 4 лютага 1944 года. Я ў школе не вывучаў беларускай мовы, вядома як напісаў. Атрымаў я тады ўзнагароду-кнігу і запрашэнне да супрацоўніцтва. Я стаў вывучаць мову з «Нівы», заглядаць у рэдакцыю, у 1959 годзе быў ужо яе сталым наведвальнікам. Пазнаёміўся з Міхасём Хмялеўскім, Мацеем Канапацкім, Віктарам Рудчыкам, галоўным рэдактарам Георгіем Валкавыцкім. У красавіку 1959 года быў надрукаваны мой першы кароценькі допіс.

Тэксты дасыланыя Уладзімірам ішлі яго шляхам. Працаваў у Гарадской радзе ў Гайнаўцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF