Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Райск

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Райск выбраўся я 16 чэрвеня, у 79-ю гадавіну зніштажэння вёскі гітлераўскімі палачамі. Поездам, які прыбывае на тамашні чыгуначны прыпынак каля сёмай гадзіны раніцы. Кандуктар у поездзе паведаміў мяне, што цягнік з гэтага дня будзе спыняцца на новым прыпынку.

На прыпынку злез толькі я і, мабыць, быў я першым пасажырам, які там злез з рэгулярнага цягніка. Паколькі аставалася мне каля дзвюх гадзін да традыцыйнай у гэты дзень памінальнай літургіі, рашыў я прайсціся па наваколлі. На стэндзе новага раенскага прыпынку такая ж інфармацыя, якую паведаміў мне праваднік поезда. Але багацейшая: паведамляецца там, што перон на старым прыпынку стане з гэтага часу недаступным.

Пайшоў я па насыпе на стары прыпынак пабачыць, што там за недаступнасць. Прагулка ўздоўж нашых пуцей, асабліва ў пагодную раніцу, гэта самая асалода для душы. Прырода частуе наведвальніка буйным акустычна-візуальным багаццем. Гэта не толькі спевы птаства над буйнеючай поўніцай сіл флорай, але таксама галасы ўсялякага дыхання, што мітусіцца ў траве ці вадзе. Ну і букет расліннасці, якая ўсёй сваёй прыгожасцю ўслаўляе Нябёсам сваю карміцельку — Зямельку. Здаецца — палова чэрвеня, гэта час асаблівай, касмічнай радасці жыццём...

Па пуцях старога прыпынку важна прамчаўся цягнік у напрамку Беластока, ігнаруючы тое месца, дзе спыняліся ягоныя папярэднікі, забіраючы раенскую моладзь на знаёмства з навакольным светам у школах, а пасля і ў той жа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF