Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Радзівілаўскае мінулае Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У снежні 2020 года ў Орлі ў час пракладкі газаправода быў выяўлены і прынішчаны вялікі фрагмент фундаментаў замка Радзівілаў. Тое, што ў Орлі жылі ці толькі часова бывалі Радзівілы — хаця гэта адлеглая гісторыя — мясцовае насельніцтва ведае і ведала здаўна. Узнікае пытанне, ці ў разгары працы не ведаў або не хацеў ведаць пра гэта выканаўца газаправода.

У Орлі ўчастак па вуліцы Бельскай ад школьных будынкаў амаль да ракі Арлянкі, у старану ўрочышча Пакатоўшчына, занялі новыя ўладальнікі. Там, у 1950-1960-х гадах, збудавана некалькі сучасных жылых дамоў і гаспадарчых будынкаў. Месца за будынкамі было адведзена на ворнае поле, якое штогадова пераворваюць сельскагаспадарчыя машыны. Хаця зямля там пераараная на паўметровай глыбіні, то ўвесь час можна там лёгка знайсці шмат розных прадметаў. Некаторыя папросту ляжаць наверсе; вось нядаўна мясцовы грамадскі дзеяч Марк Хмялеўскі сабраў з зямлі вялікія, амаль цэлыя кускі керамічных плітак, кафлі — бо там, верагодна, некалі была печ.

Я дакладней цікавіўся гэтым месцам у 1990-х гадах. У маёй прыватнай калекцыі шмат розных прадметаў з часу Радзівілаў, у тым ліку манеты. Маю калекцыю некалькі гадоў таму дакладна апісала доктар Іаанна Ваўранюк — археолаг з Юзэфава каля Любіча. Працавала яна ў Орлі, калі перабудоўвалі адпачынкавы парк у цэнтры. Некаторыя экспанаты атрымаў я таксама ад цяперашніх уладальнікаў участкаў. Дзяліліся імі са мною, бо шанавалі маю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF