Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

З «Нівай» і Гамулкай (ч. 45)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Я ездзіў на ровары маркі «Балтык» і цешыўся прыродай, птушкамі ды звярамі. Тады было іх намнога больш, чым сёння.

Мой выпадак мне моцна зашкодзіў на мову, нервы і падобныя ім органы. Але галоўнае: я нідзе не быў паралізаваны. І мова вярталася. Я чытаў кнігі як і раней, і веды, здабытыя ў школе, і памяць умомант вярнуліся. Амаль праз месяц прабывання дома я ўжо не найгорш гаварыў, хаця з памылкамі. Ніхто мне ў вочы не сказаў і не высмеяў, што я, маўляў, мо ненармальны. І таму дзякую нашым людзям за спагадлівасць і людскае чалавечае разуменне і развагу. І нават дзякую тым, хто ў нейкай ступені і гарачцы многа пазней нешта і брыдкае мне сказаў, звязанае з маім выпадкам. Усё трэба прабачыць.

Гэта ўсё прайшло сваёй чаргою і з ветрам. І мой дэвіз: лепш быць дурнейшым, чым зашмат разумным насмешнікам.

І прыходзіла «Ніва» ў мой дом, а я забыў сказаць пра гэта. Яшчэ ў лютым лістанош Іван Кірылюк (відаць ім было сказана зверху) выпісаў беларускую газету і даў квіток для бацькі і той ахвотна заплаціў за яе. І першы нумар «Нівы» прыйшоў у маю хату на пачатку сакавіка 1956 года і з гэтай пары «Ніва» ніколі не мінула майго парога. І толькі шкадую таго, што першыя нумары «Нівы» і тых мо дзесяці гадоў яе першага існавання я не зберагаў і па дакладным прачытанні іх яны ішлі дзе папала, як кожная часовая рэч. Але пасля і па сённяшні дзень я ўсе нумары «Нівы» зберагаю, як каштоўную рэч. Гэта «залатая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF