Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Трагічныя здарэнні ў Старым Беразове 80 гадоў таму

Аляксей МАРОЗ

25 чэрвеня 1941 года ў Старым Беразове здарылася трагедыя. Нямецкія салдаты расстралялі каля дваццаці жыхароў і спалілі амаль усе дамы і гаспадарчыя будынкі. Гэта здарылася зараз пасля бітвы на ўскраіне Старога Беразова, у якой змагаліся сотні савецкіх і нямецкіх салдат. Цяпер якраз мінае 80 гадоў ад гэтых трагічных здарэнняў.

Мала ўжо жыве сведак гэтай трагедыі і толькі ў некаторых сем’ях пераказваюцца больш дакладныя звесткі аб падзеях васьмідзесяцігадовай даўнасці. Таму малодшыя жыхары Старога Беразова ўжо мала ведаюць аб нямецкай карнай акцыі. Вядомы жывапісец Мікола Яноўскі са Старога Беразова сабраў раней выказванні сведак трагічных падзей, якія адбыліся 25 чэрвеня 1941 года ў Старым Беразове і наваколлі.

— Гэта здарылася тады, калі немцы напалі на Савецкі Саюз. Нямецкія войскі атакавалі савецкія падраздзяленні, а тыя адступалі пад іх націскам. Старое Беразова і навакольныя вёскі заняло ўжо нямецкае войска. У гэты час савецкі атрад, у якім было каля 400 салдат, з пад Мора набліжаўся ў напрамку нашай вёскі, з другога боку чыгуначнага пуці Бельск-Падляшскі — Гайнаўка. Недзе кіламетр перад нашым сялом савецкае войска раздзялілася на дзве групы, па 200 салдат у кожнай. Адна група па палявой дарозе, якая вяла ў напрамку Старога Корніна, пачала абыходзіць Махнатае. Другая стала набліжацца да нашай вёскі, перамяшчаючыся па за чыгуначным насыпам і па за вагонамі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF