Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Без пчол прападзем

Міра ЛУКША

Меданосныя пчолы збіраюць нектар і кветкавы пылок, які з’яўляецца іх ежай, і такім чынам апыляюць расліны, якія апыляюцца кузуркамі (напрыклад, пладовыя дрэвы, рапс і г.д.). Расліны, якія забяспечваюць пчол сыравінай для вытворчасці мёду, называюцца меданоснымі. Прадукты меданосных пчол сярод іншага ўключаюць мёд і воск. Пчала лятае ў паветры дзякуючы працы дзвюх пар крылаў з празрыстай мембраны. Адна з трох пар ног мае спецыяльныя падушачкі, якія затрымліваюць пылок. Рэпрадуктыўныя органы самак былі мадыфікаваны, у выніку чаго ўтварыўся ахоўны орган — джала. Яно размешчана ў канцы брушка і можа быць убітае ў цела іншай жывёлы кузуркай, якая знаходзіцца пад пагрозай. Уджаленне мяккацелага бесхрыбетнага не наносіць вялікай шкоды джалячай пчале, але ўкус больш буйной жывёлы (пазваночнага) канчаецца смерцю пчалы.

Чаму і як мы павінны клапаціцца пра пчол? Яны з’яўляюцца сімвалам працавітасці, але таксама Марыі і цнатлівасці. Для іх ёсць месца як у Бібліі, так і ў літургіі. Дзякуючы ім жыццё на зямлі можа падтрымлівацца, а салодкі плён іх працы не мае сабе роўных. Што мы можам зрабіць для пчол, каб яны як мага даўжэй прыносілі нам карысць? Вялікую задачу маюць гэтыя маленькія істоты. Адзін з найважнейшых механізмаў падтрымання жыцця на Зямлі — апыленне раслін. У гэтым працэсе вельмі важная праца пчол, матылькоў, чмялёў і тысяч іншых апыляльнікаў. Іх адсутнасць прывядзе да недахопу раслін, а недахоп раслін будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF