Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (18). Таемны пах будучыні

Андрэй СЦЕПАНЮК

Калі глядзець на акружаючы нас свет, можна дайсці да вываду — будучыні няма, чалавецтва набліжаецца да хвіліны, калі нават літасцівы і міласцівы Бог скажа: «хопіць!». Але ж з другога боку, ці такое становішча не трывае ад стагоддзяў? Ці кожная больш ці менш сусветная вайна не наводзіла такіх жа катастрафічных думак ужо раней? А ўсё і так надалей круціцца, трывае і, як бы на гэта не глядзець, развіваецца. Дык адзін з вядомых ва ўсім свеце сатрапаў меў звычку гаварыць: «У нас людзей многа...» і ці загіне іх мільён, два ці дваццаць мільёнаў, застануцца другія, якіх у агульным разліку яшчэ больш.

Бывае стане вельмі кепска,

І думкі апануюць

Непатрэбныя, цяжкія,

І патрабуюць адказаць

Там, дзе няма адказу.

Гляну ў вакно —

Акіян відаць

Без канца і краю,

Вялікі, як сьвет.

Губляюцца хвалі ў бязьмежжы.

10.04.2013

Зянон, Вакно

* * *

Заўсёды па зямлі будуць хадзіць людзі, якім здаецца, што яны атрымалі права вырашаць лёс сваіх пабрацімаў. Нават, праўдападобна, найлепшы з дзяржаўных ладаў — дэмакратыя, не прадбачвае поўнай і незалежнай свабоды кожнага чалавека. Заўсёды будзе „шапка” над галавой, якая сваім размерам не кожны раз дапасуецца да галавы простага грамадзяніна. Але і заўсёды будуць правадыры, якія ў месца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF