Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Дыктатура і эміграцыя

Яўген ВАПА

На нашых вачах працягваецца змаганне беларускага народа за сваё палітычнае і нацыянальнае выжыванне. «Жыве Беларусь!» — гэта зараз не толькі патрыятычны кліч, але словы, што кладуцца надалей запаветам для цяперашніх і будучых пакаленняў. «Мы разам, нас многа, за намі перамога» — гучаць словы адной з песень-гімнаў беларускага паўстання. Тая ўпэўненасць, што перамога над лукашэнкаўскай сістэмай з’яўляецца непазбежнасцю, аб’яднала беларусаў і тых на радзіме, і тых, што знаходзяцца па за яе межамі ў якасці дыяспары, палітычных мігрантаў ці нацыянальных меншасцей. Апошнія падзеі паказваюць, што спецслужбы дыктатара — помслівыя і маюць доўгія рукі, здольныя дасягнуць сваіх апанентаў нават па за Беларуссю.

Справа Рамана Пратасевіча, яго перахопу на борце міжнароднага самалёта, псіхічнага і фізічнага тэрору, здзейсненага на вачах сусветнага грамадства — гэта тое варварства, да якога здольныя служкі антычалавечай улады. Гісторыя Пратасевіча выразна даказвае, што беларускія палітычныя ўцекачы павінны атрымаць статус палітычных бежанцаў і ахову з боку тых дзяржаваў, у якіх апынуліся, і быць напагатове. У апошнім часе ў Польшчы скарачалася колькасць бежанцаў, патрабуючых міжнароднай аховы з за сваіх поглядаў, перакананняў і дзеянняў. У 2015 годзе было гэта звыш дванаццаць тысяч прашэнняў, а ў 2020 годзе няцэлыя тры тысячы. Найбольш ахопленых міжнароднаю аховай было грамадзян Расіі, Украіны, Беларусі, Сірыі, Таджыкістана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF