Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Незвычайны Еўра

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На маёй памяці гэта ўжо адзінаццаты кантынентальны чэмпіянат па футболе. Добра памятаю аналагічныя спаборніцтвы з далёкага 1980 года. Цяперашняе першынство толькі сягнула сваёй сярэдзіны, але яго ўжо можна назваць анамальным. Па-першае, незвычайны сам эксперымент з правядзеннем турніру ў такой колькасці краін. Прытым наадварот губляецца адчуванне маштабнасці форуму. А да ўсяго, калі раней гаспадарамі чэмпіянату былі адна-дзве краіны і адпаведна іншыя былі ў роўных умовах, то цяпер цэлы шэраг дружын маюць прывілеяванае становішча, перавагу свайго поля, што несправядліва.

Па-другое, чэмпіянат з увагі на крытычную пандэмічную сітуацыю ўпершыню ў гісторыі быў перасунуты ажно на цэлы год, што таксама выклікала пэўныя казусы. Прыкладам, у складзе зборнай Іспаніі зараз ажно 10 футбалістаў, якія зусім не выступалі ў адборачным турніры.

Нарэшце турнір мог пачацца з непапраўнай трагедыі. У адным з першых матчаў ледзь не памёр ад спынення сэрца проста на газоне лідар каманды Даніі Крысціян Эрыксан. На шчасце, яго ўратавалі, інакш адчування футбольнага свята не было б зусім.

У Беларусі стаўленне да гэтага Еўра рознае. Як звычайна мы чужыя на гэтым фэсце жыцця — зборная Беларусі традыцыйна не выйшла ў фінальную частку. Хоць гэта праз Лігу нацый было як ніколі рэальна, пра што сведчыць прыклад Паўночнай Македоніі. Македонцы на Еўра відавочныя аўтсайдары, але гэта не замінае ім змагацца з больш моцнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF