Ніва № 26 (3398), 27 чэрвеня 2021 г.

Ян Тарасевіч — яшчэ адзін крок наперад

Ганна КАНДРАЦЮК

Віктар Сямашка — аўтар культавай музычнай перадачы «Кракатук» ужо даўно хацеў запрасіць мяне на размову пра Яна Тарасевіча. Яго зацікаўленне далёка перасякала патрэбныя інфармацыі для радыёперадачы. У свой час ён нават паехаў у Саколку, каб над магілай музыканта запаліць знічку і аддаць пашану знакамітаму кампазітару. А паколькі на днях праездам у Беластоку пабываў піяніст Шыман Борыс мы дамовіліся на размову на Радыё Рацыя. Пасля канцэрта ў 2015 годзе, прысвечанага Тарасевічу, даследаваў ён на аснове матэрыялаў, здабытых у мінскім архіве, недакончаны канцэрт Тарасевіча. Яго мара — сыграць канцэрт жыхарам Саколкі.

Гэту размову Радыё Рацыя агучыла 18 чэрвеня г.г., у 60-я ўгодкі ад смерці Яна Тарасевіча.

Віктар Сямашка: — Я эпізадычна знаёмы з біяграфіяй Яна Тарасевіча і першая асацыяцыя якая ўзнікае, гэта тая, як ён прыйшоў на рынак у Саколку, а гэта было дзесьці пасля рэвалюцыі, і пабачыў, як мяснік абгортвае мяса ў нотны аркуш з ягонай музыкай. Ці не стаў гэты выпадак такім сімвалічным для лёсу Тарасевіча?

Ганна Кандрацюк: — Трэба памятаць што яго дом тры разы гарэў і ён мусіў нанова перапісваць творы, якія загінулі ў агні, таму на запісах сустракаем даты 1951, 1957, хаця яны былі вядомыя ўжо ў пачатку дваццатага стагоддзя. Так што лёс музыканта быў няпросты і ў пэўным сэнсе сімвалічны для беларускіх творцаў ХХ стагоддзя.

Віктар Сямашка: — Чаму Ян Тарасевіч быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF