Ніва № 25 (3397), 20 чэрвеня 2021 г.

У Аўгуставе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У мінулым годзе быў я з’ездзіў у Аўгустаў у намінальны дзень свята Ушэсця, якое выпадае ў чацвер. І аказалася, што ў чацвер там не правілася; прыходскае свята адзначаецца ў Аўгуставе тры дні пазней, у нядзелю...

Ну то сёлета адправіўся я ў нядзелю. Прагноз надвор’я прадвяшчаў пераменны дождж, падарожжа падалося мала прыцягальным, але ж патрэба пабачыць крышку тамашняе праваслаўнае святкаванне перамагла і я падаўся ў дарогу.

У нядзелю найраней дабрацца з Беластока ў Аўгустаў, так каб паспець на літургію, можна толькі аўтобусам; першы поезд у тым напрамку адпраўляецца значна пазней, да таго ж чыгуначныя станцыі там далёка ад цэнтра горада.

Стаяла пытанне, а дзе ж можа адпраўляцца служба: ці ўжо ў новым храме, што ўзводзіцца на заходніх акраінах горада, ці можа ў цесненькай каплічцы, што ў самым цэнтры, на задворках плошчы Жыгімонта Аўгуста. З прыходскага сайта вынікала, што наваселля ў новы храм яшчэ ў Аўгуставе не было, таму і адразу направіўся я ў каплічку. Але паколькі яна яшчэ выглядала закрытай, то пашпарыў я па вуліцы Млынскай, у напрамку недалёкага месца, дзе калісь-калісь была царкоўка Казанскай Іконы Багародзіцы. У міжваенны час яна паступова гібела і ў 1941 годзе саветы яе папросту знеслі. Не надта дакладна прачытаў я царкоўны сайт, мяркуючы, што стаяла яна ў тым месцы, дзе да нядаўняга часу была Гімназія № 1. Зараз будынак былой гімназіі займае Гарадская ўправа, м.інш. там цяпер аўгустаўскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF