Ніва № 25 (3397), 20 чэрвеня 2021 г.

У кантактах і размовах фіксуецца супольная гісторыя беларусаў

Уршуля ШУБЗДА

Даўно памежны пераход у Баброўніках не бачыў столькі бел-чырвона-белых сцягоў, якія луналі абапал дарогі з 5 чэрвеня. Тут, пры самой мяжы, беларусы голасна расказвалі аб тэроры ў іх краіне і аб цярпенні іхных блізкіх і сяброў. Тыдзень дэманстрацыі меў паўплываць на Еўропу, каб тая ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму.

З 5 чэрвеня пры польска-беларускай мяжы ў Баброўніках пратэстоўцы агучвалі лозунгі з плакатаў, перакрывалі дарогу і чакалі рэакцыі Еўропы. Павел Латушка, былы амбасадар Беларусі ў Польшчы і былы міністр культуры ва ўрадзе Беларусі, якому на радзіме пагражае смяротнае пакаранне па абвінавачанні ў тэрарызме, пацвердзіў у суботу, што гэта быў апошні дзень пратэсту ў Баброўніках:

— У нас ёсць сігналы, што наш пратэст быў заўважаны ў Еўропе. Як паведамляецца, прававыя санкцыі супраць Беларусі будуць прыняты 21 чэрвеня. Мы заклікалі да гэтага.

У тыднёвым пратэсце прымалі ўдзел уцекачы, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. Расказвалі яны свае гісторыі і пералічвалі прычыны, па якіх лічаць Беларусь месцам не для сябе. Марфа, якая на пратэст прыехала з сынам і мужам з Познані, лічыць, што еўрапейцам цяжка зразумець абставіны жыцця іх аднагодкаў у Беларусі.

— Тут, у Польшчы, мы можам сказаць сваё меркаванне, — тлумачыць Марфа. — Усё, што мы можам, гэта заклікаць Еўрасаюз, каб прыгледзеўся да тэрору, які адбываецца за мяжой. Дзевяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF