Ніва № 25 (3397), 20 чэрвеня 2021 г.

«Зуброўка» — з павагай да традыцыі выпечкі

(лук)

Традыцыя гайнаўскай пякарні «Зуброўка» сягае 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Закваска, на якой вырабляюцца ў «Зуброўцы» жытнія, грубыя і пшанічна-жытнія хлябы, мае амаль 80 гадоў. Традыцыйныя таксама пірожныя, якія пякуць у кандытарскім аддзеле: сэнкач, булачкі і гайнаўскі марцінак. Хлебазавод «Зуброўка» бярэ свае карані ў Гайнаўскім прадуктовым кааператыве, які ў 1935 г. адкрыў пякарню з 500 чалавек, крамы ў Нараўцы, Масеве, Гайнаўцы і Ласінцы. Яго функцыянаванне было перапынена ў гады вайны, але пасля вайны кааператыў — а разам з ім і пякарня — аднавіўся. За гэтыя гады ён шмат разоў мяняў назву і ўладальнікаў, але заўсёды выпякаў хлеб з падляшскай мукі, выкарыстоўваючы натуральную закваску.

— Традыцыя для нас вельмі важная. Мы гэтым ганарымся, — падкрэслівае старшыня суполкі «Bisontes Group Sp. z o.o», да якога належыць пякарня, Стыў Спералакіс, які паходзіць з Чыкага, але ўжо больш за 20 гадоў звязаны з Польшчай.

Захавальнікі традыцый

У «Зуброўцы» хлеб рыхтуюць па старых рэцэптах і ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі. Калі мука — дык падляшская ад Падляшскага збожжавага прадпрыемства з Беластока, яйкі — ад мясцовых пастаўшчыкоў, спецыі — з суседскай фірмы «Руно» і малако, алей і іншыя малочныя прадукты — ад Раённага малочнага кааператыва з Гайнаўкі...

— Мы падтрымліваем мясцовых вытворцаў, таму што дапамагаем ім і мясцовай супольнасці. І гэта добра для іх і для нас, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF