Ніва № 25 (3397), 20 чэрвеня 2021 г.

Гайнаўскі «марцінак» з «Цукровых фантазій»

(лук)

— Ва ўсім вінаваты тата і цётка Дануся, — кажа Іанна Бінчыцкая, уладальніца гайнаўскай Майстэрні тартоў «Цукровыя фантазіі». — Тата быў ласуном і любіў прысмакі, а цётка Дануся была іх майстрыхай. Менавіта ад яе ў мяне ёсць рэцэпт на гайнаўскага «марцінка».

Іаанна Бінчыцкая выпякае пірожныя са сваіх падлеткавых гадоў. У сваёй роднай хаце яна займалася выпечкай, бо мама не любіла пячы пірожных. А бацьку яны былі вельмі даспадобы.

— Я падглядвала цётку Данусю, якая выдатна выпякала і я тэсціравала рэцэпты дома. Першым і строгім крытыкам быў мой тата, — успамінае спадарыня Іаанна.

І як гэта часта бывае ў такіх выпадках, з цягам часу Іаанна пераканала не толькі свайго бацьку, але і сваю вялікую сям’ю, і з гадамі ўсё больш сяброў.

— Я працавала ў іншай прафесіі, але калі паступала ўсё больш заказаў на тарты і паявіліся еўрасаюзныя сродкі на пачатак свайго бізнесу, трэба было вырашыць, што рабіць далей, — распавядае Іаанна Бінчыцкая. — Рашэнне было адназначным: уласная кандытарская майстэрня. І вось той «марцінак» на гайнаўскай смятане.

Вось невялікае мілае месца з уваходам з бакавой сцяны будынка па адрасе вул. 3 Мая, 41 у Гайнаўцы. Тут працуюць з 2013 года. На прылаўку з падсветкай прадстаўлены традыцыйныя пірожныя: яблычны пірог-шарлотка, сырнікі, рысавыя шышачкі, шакаладны блок і больш фантазійныя, такія як тварожнік «Орэо», альбо розныя пячэнні з яблыкам, аўсом і суцэльным зернем. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF