Ніва № 25 (3397), 20 чэрвеня 2021 г.

Свінскія чары

Ганна КАНДРАЦЮК

— Плюнуць трэба? — пытаю ў Косціка.

— Можна, — на вуснах майго субяседніка малюецца ні то ўсмешка, ні то насмешка.

— Раз, ці лепей тры разы?

— Як больш, то не пашкодзіць, — ужо хіхікае гаспадар.

Косцік сам у забабоны не верыць, хоць вельмі рады і нават ашчэрвае непаголены рот, калі яго падсвінкі вітаю словамі: — Цьфу! Якія брыдкі!

У Н. вераць, што такое прывітанне найлепшае дзеля захавання прыгожасці і здароўя маладняку. І гэта не датычыць адно звярынага роду. О, не! Ніхто тут разумны не скажа, што немаўля слічнае, гожае. Захваліш — і ўсё наадварот пойдзе. Немаўля на вачах захварэе, раскрычыцца аж галава спухне. Асабліва, калі сурочыць той, у каго на душы зайздрасць і злое вока. Тады ніякі фельчар ні доктар не дапаможа. Такія чары адно спосабам і замовай здымеш. Слоўны абярэг — гэта вялікая сіла. Гэта яшчэ і таемная зброя перад усякай масці навалаччу. Свой адразу ведае як павітацца, што дзе сказаць, як падзяліцца і не пашкодзіць сабе і абдараванаму.

Так і мы з Косцікам без лішніх уводзін заводзім гутарку пра свінскія чары, звычайна, быццам гаварылі пра пагоду... Стаім ля раскрытых дзвярэй хлява, дзе ля карытца рохкаюць надта брыдкія парсючкі. Трэба адно перамагчы пах свінога гною, бо ў апошнім выпадку не выпадае сказаць:

— Але ж гожэ пахнэ!

* * *

Косцік паабяцаў расказаць мне як з за чараў падохлі і звяліся ў іх свінні, а пасля яго мудрая матуля ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF