Ніва № 25 (3397), 20 чэрвеня 2021 г.

Пасланне

Віктар САЗОНАЎ

Фармальна ў Беларусі Царква аддзелена ад дзяржавы. Зрэшты, гэта не толькі ў нас. Проста недзе гэтую норму ўспрымаюць так, што дзяржава не мае права ўмешвацца ў царкоўныя справы. Але ёсць і краіны з дыяметральна супрацьлеглымі трактоўкамі.

Вось у адной такой краіне з назвай СССР мне і давялося нарадзіцца, і адразу пасля нараджэння нават на сабе адчуць, як той Савецкі Саюз аддзяляў Царкву ад сябе. Хрысцілі мяне тайна, за закрытымі вокнамі, каб ніхто не мог убачыць. Бо маці была настаўніцай, і калі б кіраўніцтва даведалася, што яна ахрысціла свайго першынца, то больш навучаць не давялося б.

Усе атэістычныя школьныя заняткі мае аднагодкі напэўна яшчэ памятаюць па сённяшні дзень. Ну і школьныя патрулі на Вялікдзень, якія перапісвалі прозвішчы і вучняў, і іх бацькоў, якія асмельваліся наведаць царкоўную службу, таксама не забываюцца. Хоць часцей я ўсё ж успамінаю не іх, а гальшанскага бацюшку, які першым даў мне пачытаць Біблію. І сказаў незабыўныя словы:

— Вось, Віктар, паглядзі, якая гэта вялікая Кніга. Усіх яна корміць. Я служу з ёй, і накормлены. І тых, хто супраць яе, яна таксама корміць. Паўзірайся, як добра зарабляюць тыя, хто брэша на яе. Вось якая яна вялікая. Усіх сваім дабром накрывае.

Такое я меў першае Пасланне ад святара. Распавядаў тады мне гальшанскі бацюшка і пра місію святарства, стараўся давесці і пра духоўнае насычэнне ад Бібліі. Пазней тыя моманты дзяцінства часамі ўзгадваліся, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF