Ніва № 25 (3397), 20 чэрвеня 2021 г.

Прэзідэнт РП Анджэй Дуда на Беласточчыне

Аляксей МАРОЗ

Прэзідэнт РП Анджэй Дуда 7 чэрвеня прыбыў на Беласточчыну па запрашэнні прадстаўнікоў беларускіх арганізацый — старшыні Беларускага саюза ў Польшчы Яўгена Вапы, старшыні Беларускага гістарычнага таварыства прафесара Алега Латышонка і старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства Яна Сычэўскага. Візіту папярэднічала сустрэча згаданых лідараў з прэзідэнтам РП Анджэем Дудам, якая адбылася 26 сакавіка ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Доўгая размова прэзідэнта з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый адбылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, а папярэдзіў яе брыфінг прэзідэнта з удзелам шматлікіх журналістаў. Аднак візіт прэзідэнта РП Анджэя Дуды пачаўся на Святой Гары Грабарцы з сустрэчы прэзідэнта з мітрапалітам Варшаўскім і ўсяе Польшчы Савам і праваслаўным духавенствам. Вельмі важнай часткай візіту было наведанне Залешан, дзе прэзідэнт ушанаваў памяць мірных жыхароў, забітых у пачатку 1946 года атрадам Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якім камандаваў Рамуальд Райс, псеўданім «Буры».

Якраз дзень раней, 6 чэрвеня, у Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах мясцовыя вернікі і паломнікі разам са святарамі ў манастыры і каля крыжоў усярэдзіне вёскі адзначылі дзень памяці святых мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх, сярод якіх ёсць жыхары Залешан — ахвяры атрада Рамуальда Райса «Бурага». 7 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF